+375 17 336-07-01
  • Рус
  • Бел
Все проекты
Кацельня на МВП у в. Чачкова Мінскага раёна
Дэцэнтралізацыя сістэмы цеплазабеспячэння з ліквідацыяй доўгіх цеплатрас з будаўніцтвам кацельні на МВП у в. Чачкова Мінскага раёна
Від паліва - МВП (драўняная дранка), прыродны газ (пікавае)

Тэхнічныя рашэнні, прынятыя ў праекце дазволілі вырашыць наступныя пытанні энергазберажэння:

  • імпартазамяшчэнне па закупцы прыроднага газу ў аб’ёме да 718 тыс. м3/год з заменай на МВП
  • эканомія паліва за кошт высокаэфектыўнага айчыннага абсталявання і скарачэння страт у цепласетцы за кошт ліквідацыі доўгай цепласеткі ад старой кацельні да 207 т.у.т./год.
  • эканомія электраэнергіі да 24,4 тыс.кВт•ч/год за кошт устаноўкі частотнага рэгулявання на помпавым абсталяванні і прымянення зенітнага ліхтара, які дае магчымасць істотна павялічыць светлавы паток, забяспечваючы натуральнае дзённае асвятленне кацельнай залы.

Асноўныя перавагі:

  • Дыверсіфікацыя паставак паліва
  • Павышэнне надзейнасці
  • Зніжэнне затрат на паліва

Да ўводу ў эксплуатацыю новай кацельні, цеплазабеспячэнне в. Чачкова ажыццяўлялася ад кацельні РУСВП “ППР Праўда”. Асноўнае паліва -прыродны газ.
Існуючая сістэма размеркавання цяпла характарызавалася высокім узроўнем зносу і страт цеплавой сеткі, аддаленасцю цеплакрыніцы ад спажыўца і крайняй нерэнтабельнасцю
Будаўніцтва новай крыніцы на мясцовых відах паліва, максімальна набліжанага да спажыўцоў, дазволіла значна скараціць страты ў цеплавых сетках за кошт ліквідацыі працяглага ўчастка, а таксама дазволіла павысіць энергетычную незалежнасць за кошт спальвання мясцовых відаў паліва замест імпартуемага прыроднага газу.

Все проекты
preloader