Распрацоўка тэрытарыяльных схем абыходжання з камунальнымі адходамі ўключае ў сябе:
- апрацоўку інфармацыі аб парадку збору, транспарціроўкі, сартавання і пахавання камунальных адходаў
- стварэнне перспектыўнай схемы абыходжання з камунальнымі адходамі, арыентаванай на павелічэнне вымання другасных матэрыяльных рэсурсаў са складу цвёрдых камунальных адходаў з мэтай прадухілення пахавання адходаў і забруджвання навакольнага асяроддзя
- аптымізацыю затрат на збор і транспарціроўку камунальных адходаў
- стварэнне рэгіянальных комплексаў па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі
- пабудова сістэмы інфармавання спажыўцоў аб парадку абыходжання з камунальнымі адходамі
Тэрытарыяльная схема абыходжання з камунальнымі адходамі выпрацоўваецца ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2007г. №271-З «Аб абыходжанні з адходамі»
- Нацыянальная стратэгія па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2035 года, зацверджаная пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.07.2017 № 567
- Канцэпцыя стварэння аб’ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў і палігонаў для іх пахавання, зацверджаная пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.10.2019г. №715
- Інструкцыя аб складзе, парадку распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння схем абыходжання з камунальнымі адходамі, зацверджаная пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 07.12.2018г. №9