+375 17 336-07-01
  • Рус
  • Бел
Все услуги
ТЭА
Ацэнка тэхнічнай магчымасці і эканамічнай мэтазгоднасці рэалізацыі праектаў

Ацэнка тэхнічнай магчымасці і эканамічнай мэтазгоднасці рэалізацыі праектаў вытворчага і іншага прызначэння, звязаных з выбарам (распрацоўкай) тэхналагічных рашэнняў і абсталявання.

Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне з’яўляецца перадпраектным дакументам, у якім абгрунтоўваецца гаспадарчая неабходнасць і эканамічная мэтазгоднасць рэалізацыі праекту.

Распрацоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання ажыццяўляецца на падставе тэхнічнага задання замоўца. У выніку разглядаецца некалькі варыянтаў праектных рашэнняў і абгрунтоўваецца выбар з іх найболей аптымальнага па выніках параўнання тэхніка-эканамічных паказчыкаў.

Пры распрацоўцы тэхніка-эканамічнага абгрунтавання УП “Белкамунпраект” строга кіруецца нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ТНПА Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць архітэктурную, горадабудаўнічую, будаўнічую, перадінвестыцыйную і інвестыцыйную дзейнасць. Выконваюцца патрабаванні зацверджанай ва ўстаноўленым парадку горадабудаўнічай дакументацыі і горадабудаўнічых рэгламентаў з улікам мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка, а таксама стратэгіі развіцця замоўца.

Прадстаўленне тэхніка-эканамічнага абгрунтавання на разгляд і ўзгадненне ажыццяўляецца распрацоўшчыкам па даручэнні заказчыка.

 

preloader