Схема цеплазабеспячэння населенага пункта з’яўляецца перадпраектным дакументам, у якім абгрунтоўваецца гаспадарчая неабходнасць, эканамічная мэтазгоднасць і экалагічная магчымасць будаўніцтва новых, мадэрнізацыі і рэканструкцыі існуючых энергетычных крыніц, цеплавых сетак і сістэм цепласпажывання, сродкаў іх эксплуатацыі і кіравання з мэтай якаснага і надзейнага цеплазабеспячэння спажыўцоў і рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў. Распрацоўка схем цеплазабеспячэння дазваляе пазбегнуць сістэмных памылак у стварэнні новых і мадэрнізацыі дзейных энергазберагальных крыніц.
З 1981 года УП «БЕЛКАМУНПРАЕКТ» з’яўляецца галаўным інстытутам па распрацоўцы схем цеплазабеспячэння гарадоў, гарадскіх і працоўных пасёлкаў з насельніцтвам менш за 100 тыс. чал. у якіх адсутнічаюць крыніцы цеплазабеспячэння Мінэнерга.
Да 1991 года было распрацавана больш за 200 схем цеплазабеспячэння гарадоў і населеных пунктаў. За перыяд з 2000 да 2021 г.г. распрацаваны яшчэ больш за 30 схем:
- схемы цеплазабеспячэння гарадоў і населеных пунктаў
- вытворчыя і ацяпляльныя кацельні рознай цеплавой магутнасці, міні-ЦЭЦ
- электракацельныя, укараненне электрацеплаакумулюючых блокаў (ЭТАБ) на дзеючых кацельняў
- ЦТП, ІТП (цэнтральныя цеплавыя пункты, індывідуальныя цеплавыя пункты)
- кандэнсацыйныя ўтылізатары цяпла
- выкарыстанне энергетычнага патэнцыялу цвёрдых камунальных адходаў
- сеткі цеплазабеспячэння
- размеркавальныя сеткі газазабеспячэння
Эканамічны эфект ад укаранення схем цеплазабеспячэння:
- эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў да 10%
- зніжэнне капітальных затрат 5 – 20%
- зніжэнне шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе за кошт зніжэння выкідаў 5 – 10%