+375 17 336-07-01
  • Рус
  • Бел
Все услуги
Кацельні і цеплавыя сеткі
Праектаванне кацельняў, сістэм і сетак цеплазабеспячэння

Схема цеплазабеспячэння населенага пункта з’яўляецца перадпраектным дакументам, у якім абгрунтоўваецца гаспадарчая неабходнасць, эканамічная мэтазгоднасць і экалагічная магчымасць будаўніцтва новых, мадэрнізацыі і рэканструкцыі існуючых энергетычных крыніц, цеплавых сетак і сістэм цепласпажывання, сродкаў іх эксплуатацыі і кіравання з мэтай якаснага і надзейнага цеплазабеспячэння спажыўцоў і рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў. Распрацоўка схем цеплазабеспячэння дазваляе пазбегнуць сістэмных памылак у стварэнні новых і мадэрнізацыі дзейных энергазберагальных крыніц.

З 1981 года УП «БЕЛКАМУНПРАЕКТ» з’яўляецца галаўным інстытутам па распрацоўцы схем цеплазабеспячэння гарадоў, гарадскіх і працоўных пасёлкаў з насельніцтвам менш за 100 тыс. чал. у якіх адсутнічаюць крыніцы цеплазабеспячэння Мінэнерга.

Да 1991 года было распрацавана больш за 200 схем цеплазабеспячэння гарадоў і населеных пунктаў. За перыяд з 2000 да 2021 г.г. распрацаваны яшчэ больш за 30 схем:

  • схемы цеплазабеспячэння гарадоў і населеных пунктаў
  • вытворчыя і ацяпляльныя кацельні рознай цеплавой магутнасці, міні-ЦЭЦ
  • электракацельныя, укараненне электрацеплаакумулюючых блокаў (ЭТАБ) на дзеючых кацельняў
  • ЦТП, ІТП (цэнтральныя цеплавыя пункты, індывідуальныя цеплавыя пункты)
  • кандэнсацыйныя ўтылізатары цяпла
  • выкарыстанне энергетычнага патэнцыялу цвёрдых камунальных адходаў
  • сеткі цеплазабеспячэння
  • размеркавальныя сеткі газазабеспячэння

Эканамічны эфект ад укаранення схем цеплазабеспячэння:

  • эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў да 10%
  • зніжэнне капітальных затрат 5 – 20%
  • зніжэнне шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе за кошт зніжэння выкідаў 5 – 10%
preloader