+375 17 336-07-01
  • Рус
  • Бел
Все услуги
Водазабеспячэнне
Распрацоўка комплексных праектаў на будаўніцтва і рэканструкцыю сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення гарадоў і населеных пунктаў

Інстытутам выконваюцца праектныя работы як па комплексе збудаванняў, так і па асобных аб’ектах, у тым ліку:

  • артэзіянскія водазаборы гаспадарча-пітнога прызначэння
  • рачныя водазаборы тэхнічнай вады
  • збудаванні апрацоўкі вады, у т. л. станцыі абезжалезвання
  • сеткі водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі)
  • помпавыя станцыі вадаправода і каналізацыі
  • ачышчальныя збудаванні бытавых і блізкіх да іх вытворчых сцёкавых вод
  • аб’екты апрацоўкі і ўтылізацыя ападкаў сцёкавых вод

Выканана распрацоўка праектаў і пабудаваны водазаборы і станцыі ачысткі падземных вод амаль для большасці вялікіх і малых гарадоў Беларусі, прадукцыйнасць вагаецца ад 100 м3/сут да 125 тыс. м3/сут.

УП «БЕЛКАМУНПРАЕКТ» мае досвед працы за межамі Рэспублікі Беларусь. Інстытут распрацоўваў праектную дакументацыю для будаўніцтва аб’ектаў інфраструктуры гарадоў Расійскай Федэрацыі.

preloader