+375 17 336-07-01
  • Рус
  • Бел
Все услуги
Электратранспарт
Распрацоўка праектаў на будаўніцтва аб'ектаў гарадскога электрычнага транспарту і знешняга добраўпарадкавання

Прадпрыемствам распрацоўваецца праектная дакументацыя на будаўніцтва (рэканструкцыю і мадэрнізацыю) аб’ектаў гарадскога электрычнага транспарту, тралейбусных і трамвайных ліній, тралейбусных і трамвайных дэпо, цягавых падстанцый.

Дадзены від паслуг адказвае за распрацоўку праектаў:

  • цягавых падстанцый (аднаагрэгатных, шматагрэгатных, стацыянарных і модульных)
  • узвядзення, пераўладкавання, капітальнага рамонту з элементамі мадэрнізацыі і рэканструкцыі кантактных сетак трамвая і тралейбуса
  • кабельных ліній электразабеспячэння ±600 У
  • кантактна-кабельных сетак ±600В на тэрыторыі тралейбусных і трамвайных дэпо і ўнутры вытворчых карпусоў

УП “БЕЛКАМУНПРАЕКТ” выконвае распрацоўку:

  • схем развіцця гарадскога электратранспарту, у тым ліку з улікам арганізацыі руху электратранспарту з павялічаным аўтаномным ходам
  • электрычных разлікаў з рэкамендацыямі па ўпарадкаванні сістэмы электразабеспячэння гарадскога электратранспарту
  • механічнага разліку апорных канструкцый
preloader